Careers

Шукаем пісьмовага перакладніка нямецкай мовы. Вітаецца валоданьне іншымі мовамі, у т.л. ангельскай або французкай.
Вы будзеце займацца ў першую чаргу пісьмовымі перакладамі тэкстаў з розных сфэраў. Пры патрэбе - дапамагаць кампаніі ў іншых паслугах (радныя, стварэньне адукацыйных або моўных прадуктаў і інш.). Міждысцыплінарнасьць, спалучэньне розных функцыяў у працы магчымыя, вітаюцца і залежаць ад Вашых сьхільнасьцяў і здольнасьцяў. Кар'ерны рост таксама даступны.

Мінімальныя патрабаваньні: высокі ровень нямецкай мовы і здольнасьць перакладаць ад 4-5 старонак на дзень.
Пажаданьні: высокія маральныя якасьці, дасьціпнасьць. Гэтая пасада адкрытая і для навічкоў у моўнай сфэры, і для дасьведчаных людзей - кожнаму ёсьць свой ровень і куды расьці ў нашай кампаніі.

Умовы працы:
Графік працы вольны, і мы гнутка ставімся да Вашых жыцьцёвых сытуацыяў ці заўсёднага стану (вучоба, малыя дзеці, іншыя акалічнасьці). Зь іншага боку, самадысцыпліна, самаарганізацыя, адказнасьць - гэта тое, што патрабуецца ад Вас.
Праца надомная, Вам ня трэба кудысь выязжаць. Пры ўмове поўнай занятасьці Ваш заробак складзе 400-600 у.а., калі занятасьць частковая - палову гэтае сумы (залежыць ад аб'ёму выкананай працы). Заключаецца працоўная дамова, заробак выплочваецца ў валюце, бо кампанія замежная.

Што Вам трэба зрабіць, каб атрымаць гэтую пасаду
1) даслаць рэзюмэ на нашую пошту diplomatic.translations@gmail.com
2) атрымаць і выканаць пробныя пераклады. 
Вы атрымаеце адказ пра вынік пробных перакладаў у кожным разе, звычайна цягам трох працоўных дзён, але не пазьней за два тыдні. Найлепшыя кандыдаты будуць запрошаныя на відэасумоўе (праз скайп). Калі якія пытаньні - лістуйце на нашую пошту.